Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

22.02.2020

3 17 па 21 лютага ў нашай школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

На працягу тыдня для вучняў розных узроставых катэгорый былі праведзены розныя мерапрыемствы: 5 клас – выстава малюнкаў “У госці да казкі”, для 6-7 класаў – квэст-гульня “З родным словам па жыцці”, для 8 класа праведзена віктарына “Народныя загадкі”, 9-10 класы прынялі ўдзел у завочным падарожжы “Пагавары са мной на мове, на нашай роднай…”.

20 лютага ў нашай школе быў праведзены конкурс "Буслік-2020". Удзел у гульні-конкурсе прынялі вучні 3-9 класаў. Вучні з цікавасцю рашалі прапанаваныя арфаграфічныя і лінгвістычныя задачы.

21 лютага прайшла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску!”. Вучні размаўлялі на ўсіх перапынках на роднай мове, пісалі на каляровых лісточках пажаданні, што дазволіла значна пашырыць слоўнікавы запас вучняў.

Кожны дзень тыдня быў напоўнены разнастайнымі, цікавымі і змястоўнымі мерапрыемствамі, якія раскрывалі ўсё багацце і самабытнасць нацыянальнай культуры.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры школы выказалі вучням пажаданне размаўляць на роднай мове не толькі падчас правядзення мерапрыемстваў у школе і з гонарам усведамляць, што няма найпрыгажэйшай і найцудоўнейшай мовы, як родная.