Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

План

План правядзення

Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў

ДУА “Любішчыцкая сярэдняя школа”

 

 14.10 – 18.10.2024 года

 

Дата

 

Назва мерапрыемства

Клас

Адказны настаўнік

14.10

Адкрыцццё тыдня

 

Выстава кніг “Пісьменнікі-юбіляры” ў школьнай бібліятэцы

Моўны турнір “Сябруем з родным словам”

Конкурс “ 15 пытанняў пра першадрукара Францыска Скарыну”

Камплімент роднай мове

 

5-11

 

 

 

7

 

 

9

 

 

11

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

Якімовіч Н.Р.

 

Харытановіч В.В.

 

 

Харытановіч В.В.

 

 

Харытановіч В.В.

15.10

Квэст-гульня “Беларуская старонка”

Літаратурнае кафэ “У імперыі паэзіі”

8

11

 

Харытановіч В.В.

Харытановіч В.В.

16.10

Музычная гасцёўня “Мова родная – мова модная”

Конкурс эрудытаў “Таямніцы слова”

7

 

11

Харытановіч В.В.

 

Харытановіч В.В.

 

17.10

КВЗ “Знаўцы роднай мовы”

Лінгвістычны крос

Віншавальная паштоўка “Люблю цябе, родная мова”

9

7

10

Харытановіч В.В.

Харытановіч В.В.

Харытановіч В.В.

18.10

Інтэлектуальны рынг “У краіне Арфаграфіі і Пунктуацыі”

Чытаем вершы, прысвечаныя Тыдню бацькоўскай любові

Апытанка “Спазнай Беларусь”

Закрыццё тыдня

11

 

5-6

 

10

5-11

Харытановіч В.В.

 

Вайткевіч К.А.

 

Харытановіч В.В.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

 

 

свернуть

1 дзень

Магчыма, гэта і не нова,

     Што слова – зерне на сяўбе,

          А хто не любіць роднай мовы,

    Той любіць толькі сам сябе.

             С. Грахоўскі

14 кастрычніка адбылося адкрыццё Тыдня беларусай мовы і літаратуры. У школьнай бібліятэцы загадчыкам Якімовіч Н.Р. была аформлена выстава кніг “Пісьменнікі-

юбіляры”, з якой мелі магчымасць пазнаёміцца вучні.

 

Сямікласнікі прынялі ўдзел у моўным турніры “Сябруем з родным словам”, дзе адкрылі для сябе цікавыя беларускія словы, якія выйшлі з ужытку. З азартам падбіралі да беларускіх слоў і выразаў іншамоўныя адпаведнікі, рашалі моўныя прапорцыі, пашырылі свае веды пра фразеалагізмы, іх ужыванне ў мове.

Вучні лёгка адказалі на прапанаваныя пытанні пра першадрукара                       Ф. Скарыну.

Адзінаццацікласнікі выказалі свае адносіны да беларускай мовы праз кампліменты роднаму слову.

        

 

свернуть

2 дзень

Нам кніга –вечнае святло,

Крыніца ведаў, цуд бясконцы!

Міхась Пазнякоў.

Пад такім дэвізам прайшоў другі дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры. У гэты ж дзень актыўнымі ўдзельнікамі квэста-гульні “Беларуская старонка” сталі вучні 8 класа. Яны ўспомнілі пра традыцыі сваёй краіны, пра слаўныя гістарычныя і культурныя мясціны роднага краю, яго славутых пісьменнікаў, мастакоў, гістарычных асоб, асаблівасці беларускай мовы.

Адзінаццацікласнікі ўспомнілі цудоўныя вершы класікаў літаратуры і сучасных паэтаў, старонкі іх жыцця і творчасці. Мерапрыемствы спрыялі  развіццю інтэлекту і творчасці вучняў, выхаванню нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму, выклікалі жаданне глыбей вывучаць беларускую мову і літаратуру.

 

свернуть