Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Ивацевичского райисполкома
Государственное учреждение образования
ЛЮБИЩИЦКАЯ СРЕДНЯЯ ШКОЛА
Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Ивацевичского райисполкома
Государственное учреждение образования
ЛЮБИЩИЦКАЯ СРЕДНЯЯ ШКОЛА
“Як ты дорага мне, мая родная мова!”
№ п/п |
Назва мерапрыемства |
Тэрмін правядзення |
Адказныя за выкананне |
Інфармацыйнае суправаджэнне |
|||
1 |
Размяшчэнне на сайце школы інфармацыйных матэрыялаў аб рэалізацыі праграмы правядзення Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” |
16.09.2022 |
Федарук С.В. |
2 |
Афармленне ў бібліятэцы тэматычнай кніжнай выставы па пытаннях сучаснай беларускай літаратурнай мовы |
На працягу тыдня |
Якімовіч Н.Р. |
3 |
Выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся” |
На працягу тыдня |
Якімовіч Н.Р. |
16.09.2022 Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства |
|||
19.09.2022 Багацце беларускай мовы “Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, і твор гэты – мова” (Алесь Разанаў) |
|||
1 |
Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” |
19.09.2022 |
настаўнікі пачатковых класаў, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры |
2 |
Прэзентацыі віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове” |
19.09.2022 |
настаўнікі пачатковых класаў, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры |
3 |
Марафон “Мова родная – мова модная” (выкананне беларускіх песень) |
19.09.2022 |
Якімовіч Н.Р. |
4 |
Стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску” |
19.09.2022 |
настаўнікі пачатковых класаў, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры |
5 |
Правядзенне экскурсіі ў гісторыка-краязнаўчым музеі школы “Аб родным краі роднай мовай” |
19.09.2022 |
Снітко Л.В. |
20.09.2022 Родная мова ў культуры і мастацтве “Культура нацыі без культуры роднай мовы – нонсэнс, бяссэнсіца” (Ніл Гілевіч) |
|||
1 |
Прагляд беларускамоўных пастановак (А. Дудараў “Вечар”) |
20.09.2022 |
Харытановіч В.В. |
2 |
Анлайн-акцыя “Натхнёныя Бацькаўшчынай” (відэасюжэты пра знакамітых беларусаў) |
20.09.2022 |
Дубешка Л.М. Шляжка Н.М. |
3 |
Квэст-гульня “Фальклор, фальклор – душа народа” |
20.09.2022 |
Харытановіч В.В. Молаш А.В. |
21.09.2022 За што я люблю родную зямлю “Я нарадзіўся ў Беларусі і так, як маці, гавару” (Сягей Грахоўскі) |
|||
1 |
Завочнае падарожжа па памятных мясцінах Беларусі |
21.09.2022 |
Каліноўская Н.В.
|
2 |
Конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю” |
21.09.2022 |
Харытановіч В.В. Дубешка Л.М.
|
3 |
Флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы…” |
21.09.2022 |
Харытановіч В.В. Дубешка Л.М. Шляжка Н.М. |
22.09.2022 Літаратура як люстэрка мовы “Родная мова – бестэрміновы пашпарт пісьменніка” (Янка Сіпакоў) |
|||
1 |
Адкрытая дыстанцыйная акцыя “Чытаем вершы пра родную мову” |
22.09.2022 |
настаўнікі пачатковых класаў, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры |
2 |
віктарына |
22.09.2022 |
Макар Т.М. |
3 |
конкурс |
22.09.2022 |
Каліноўская Н.В.
|
4 |
віктарына |
22.09.2022 |
Шляжка Н.М. |
5 |
конкурс |
22.09.2022 |
Молаш А.В. |
6 |
Турнір “Слова – свята” |
22.09.2022 |
Харытановіч В.В.
|
7 |
Конкурс эрудытаў “Знаўцы роднай мовы” |
22.09.2022 |
Дубешка Л.М.
|
8 |
Прэзентацыя серыі кнігі “Скарбонка гістарычнай памяці” |
22.09.2022 |
Якімовіч Н.Р. |
23.09.2022 Родная мова –мова навукі “Мова – гэта ключ да дзвярэй у свет…” (В. Каваленка) |
|||
1 |
Старт творчай акцыі “Чытаем Максіма Танка разам” |
23.09.2022 |
настаўнікі беларускай мовы і літаратуры |
19 верасня Тыдзень беларускай мовы ў нашай школе прайшоў пад дэвізам
“Багацце беларускай мовы”. Вучні прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, прэзентавалі віншавальныя паштоўкі “Пажаданні роднай мове”, пачулі беларускія песні ў час марафону “Мова родная – мова модная”,
стварылі інтэрактыўнае воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”. Цікавай была і экскурсія ў гісторыка-краязнаўчым музеі “Аб родным краі роднай мовай”.
20 верасня Тыдзень беларускай мовы ў нашай школе быў прысвечаны тэме “Родная мова ў культуры і мастацтве”.
Васьмікласнікі паглядзелі беларускамоўную пастаноўку п’есы “Вечар” паводле твора Аляксея Дударава. Вучні 3 і 6 класаў прынялі ўдзел у анлайн-акцыі “Натхнёныя Бацькаўшчынай”, пазнаёміліся з відэасюжэтамі пра знакамітых беларусаў. Для вучняў 4 і 9 класаў была прапанавана квэст-гульня “Фальклор, фальклор – душа народа”. Навучэнцы пераканаліся ў словах Ніла Гілевіча, што “культура нацыі без культуры роднай мовы – нонсэнс, бяссэнсіца”.
21 верасня Тыдзень беларускай мовы прайшоў пад дэвізам “За што я люблю родную зямлю”.
Вучняў пачатковых класаў усхвалявала і захапіла завочнае падарожжа па памятных мясцінах Беларусі. Конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю” не пакінуў раўнадушнымі вучняў 6 і 11 класаў. Сямікласнікі з азартам прынялі ўдзел у флаер-фэсце “Мой родны кут, як ты мне мілы…”.
22 верасня Тыдзень беларускай мовы ў школе быў прысвечаны тэме “Літаратура як люстэрка мовы”.
Вучні сталі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі “Чытаем вершы пра родную мову”. Навучэнцы прынялі ўдзел у віктарыне “Таямніцы роднага слова”, “Моўным турніры”, конкурсе “Родная мова, цудоўная мова”, турніры “Слова – свята”, конкурсе эрудытаў “Знаўцы роднай мовы”. Бібліятэкар школы Якімовіч Н.Р. прэзентавала для вучняў серыю кнігі “Скарбонка гістарычнай памяці”.
23 верасня дзень прайшоў пад дэвізам “Родная мова –мова навукі”. Стартавала творчая акцыя “Чытаем Максіма Танка разам”. Былі падведзены вынікі Тыдня роднай мовы.