приказ об использовании мобильной связи

Аб забароне выкарыстання

сродкаў мабільнай сувязі ў час

адукацыйнага працэсу

       

         На падставе загада Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь “О мерах, направленных на совершенствование деятельности по обеспечению безопасных условий пребывания обучающихся в учреждениях  общего среднего образования”, пісьма галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ад 20.09.2019 № 04/16-110/2, пісьма аддзела па адукацыі Івацэвіцкага райвыканкама ад 25.09.2019 №1-18/1512

 

ЗАГАДВАЮ:

  1. Забараніць педагагічным работнікам, навучэнцам  выкарыстанне сродкаў мабільнай сувязі на уроках, факультатывах, у час адукацыйнага працэсу.
  2. Класным кіраўнікам I-XI класаў давесці да ведама навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў загад " Аб забароне выкарыстання сродкаў мабільнай сувязі ў час адукацыйнага працэсу".
  3. Федаруку С.В., адказнаму за працу школьнага сайта, размясціць на сайце загад « Аб забароне выкарыстання сродкаў мабільнай сувязі ў час адукацыйнага працэсу ».
  4. Кантроль за выкананне дадзенага загада ўскласці на намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Харытановіч В.В.