Тыдзень беларускакай мовы і літаратуры

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры (09.10-13.10.2023)

Шануйце дзіва на планеце -

Святую нашу Беларусь.

І мову Коласа, Купалы

Вы беражыце з роду ў род.                                                 

                       Алесь Ставер

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў першы дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры.

Для вучняў 5 класа была праведзена гульня “Прыказкі і прымаўкі беларускай мовы”.  Навучэнцы пераканаліся, што  прыказкі і прымаўкі - гэта ўзоры ведаў пра жыццё, аб народных паданнях і ідэалах, маральных асновах, якія прыдумалі людзі. Дзеці праявілі цікавасць і павагу да мастацкай спадчыны беларускага народа.

Вучні 7 класа ў конкурсе “Чароўны абрус пытанняў і заданняў” прадэманстравалі   веды ў галіне вуснай народнай творчасці, мастацкай літаратуры, культуры,  па лексіцы і фразеалогіі.

Мова — гэта вялікі народны скарб.

Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. 

                                                                                       І.Мележ

10 кастрычніка  вучні 5-10 класаў прынялі ўдзел у першым этапе алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

Для васьмікласнікаў  была праведзена інтэрактыўная гульня “Знаўцы беларускай мовы”. Удзельнікам былі прапанаваны конкурсы, якія садзейнічалі развіццю пазнавальнай і творчай актыўнасці, узбагачэнню слоўнікавага запасу, павышэнню цікавасці да роднага слова.

Вучні 6 класа з захапленнем прымалі ўдзел у квэсце-гульні “Найвялікшае сонца – мая беларуская мова”.  Мерапрыемства спрыяла выхаванню цікавасці да роднай мовы, яе вывучэння, развіццю творчых і інтэлектуальных здольнасцей школьнікаў, моўнаму чуццю.

Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка ‒ сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак.

                                      Уладзімір Караткевіч

 

11 кастрычніка для вучняў 8 класа была праведзена конкурсная праграма “ФЭСТ” (фальклор, этнаграфія, спадчына, традыцыі). Васьмікласнікі даведаліся шмат новага і цікавага пра свой родны край, беларускую культуру, вусную народную творчасць, абрады і народныя традыцыі.

Навучэнцы наведалі школьную бібліятэку і пазнаёміліся з вершамі паэтэсы Эдзі Агняцвет, якой споўнілася ў гэты дзень 110 гадоў з дня нараджэння.

Дзесяцікласнікі прынялі ўдзел у конкурсе “Літаратурнае лато”, у якім праверылі свае веды па творах беларускіх пісьменнікаў, праявілі цікавасць да творчасці класікаў.

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

                                               Янка Купала

12  кастрычніка  вучні  9 класа прынялі  ўдзел  у турніры “Матчын скарб”, пашырылі ўяўленне пра гісторыка-культурную спадчыну і моўнае багацце беларускага народа, нацыянальныя традыцыі.

Для дзесяцікласнікаў быў праведзены літаратурны альманах “У неўміручай памяці народнай”. Вучні прачыталі вершы  беларускіх паэтаў, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемства спрыяла фарміраванню ў навучэнцаў актыўнай жыццёвай пазіцыі, каштоўнасных адносін да гісторыі Беларусі, выхавання пачуцця адказнасці за будучыню сваёй краіны.

Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто — і тады пераможаш.

                                                                                               Уладзімір  Караткевіч

Такім дэвізам завяршыўся 13 кастрычніка  Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Вучні 6 класа сталі актыўнымі ўдзельнікамі конкурсу знаўцаў “Цудоўная  сямёрка”. Падарожнічаючы па тэматычных станцыях, навучэнцы

паглыбілі веды па роднай мове і літаратуры, стварылі інтэрактыўнае воблака любімых беларускіх слоў, пераканаліся, якая мілагучная і цікавая родная мова. 

Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі папулярызацыі беларускай мовы, павышэнню цікавасці навучэнцаў  да творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, развіццю творчых здольнасцей школьнікаў.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры спрыяў выхаванню ў вучняў нацыянальнай свядомасці, патрыятызму і любові да Радзімы, захаванню мовы як культурнай спадчыны беларускага народа.

План

Дата

 

Назва мерапрыемства

Клас

Адказны настаўнік

09.10

Адкрыцццё тыдня

 

Гульня “Прыказкі і прымаўкі беларускай мовы”

Чароўны абрус пытанняў і заданняў

 

 

5

 

7

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

Вайткевіч К.А.

 

Харытановіч В.В.

10.10

Алімпіяда па беларускай мове і літаратуры

Інтэрактыўная гульня “Знаўцы роднай мовы”

Квэст-гульня па беларускай мове і літаратуры

5-10

 

 

8

 

6

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

 

Трафімчык В.І.

 

Харытановіч В.В.

11.10

Конкурсная праграма “ФЭСТ”

Чытаем вершы Эдзі Агняцвет

 (да 110-годдзя з дня нараджэння)

Літаратурнае лато

8

6

 

10

Трафімчык В.І.

Харытановіч В.В.

 

 

Харытановіч В.В.

12.10

Турнір “Матчын  скарб”

Літаратурны альманах “У неўміручай памяці народнай”  (тэма Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай паэзіі)

9

10

Харытановіч В.В.

Харытановіч В.В.

13.10

Конкурс знаўцаў “Цудоўная сямёрка”

Закрыццё тыдня

6-7

Харытановіч В.В.

свернуть