Беларусь мая, родны мой край. Я раскажу вам аб сваёй краіне

29.09.2018

О мой любы родны край, ты - прыгожы, нібы рай.  І нідзе ў другіх краях шчасным быць не змог бы я.                                                                                              Ніл Гілевіч

         29 верасня вучні пачатковых класаў з ахвотай і задавальненнем састаўлялі калаж “Беларусь мая, родны мой край”. Разбудзіць цікавасць дзяцей да нашай Радзімы, яе гісторыі, прыроды – задача школы, педагогаў, бацькоў. Работа з наглядным матэрыялам, з літаратурнай скарбонкай дапамагаюць вырашыць гэту задачу.

29 верасня вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Я раскажу вам аб сваёй краіне”. Вучні ўспомнілі і прыгадалі цікавыя звесткі пра сваю Радзіму, чыталі вершы на роднай мове. Перад сваімі таварышамі школьнікі паабяцалі любіць свой край, быць добрымі і справядлівымі.