Оформление выставки фоторабот «Зямля пад белымі крыламі»

29.12.2018

Радзіма, як і маці, у кожнага адна, і нават калі добра на чужыне, у сэрцы ўсё роўна сум па родных краявідах: палях, блакітных азёрах і высокіх соснах, якія чырванеюць раніцай на ўзгорку.

     У час школьных канікул 29 снежня  2018 года прайшла выстава фотаработ «Зямля пад белымі крыламі». Дадзеная выстава была прысвечана Году малай радзімы. Вучні стваралі калаж з фотаздымкаў. Вучаніца 6 класа Рудзь Вераніка  падрыхтавала малюнак«Мая вёска».