Віншуем!

29.03.2021

Пераможцы і ўдзельнікі абласнога этапу

рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу літаратурных работ

“Азбука пачуццяў”

у рамках праекту “Script.Art.by

 

Дыплом ІІІ ступені

Клютко Мілана

Яскравы Мір Маіх пачуццяў

 

Я нарадзілася тут,

На “белай зямлі” беларусаў.

Цудоўныя фарбы жыцця

Шчаслівы мне лёс дараваў.

 

Вось я маленькая тут.

Глядзіце, якая мілота!

Сярод дзьмухаўцоў сяджу

На жоўценькім полі адкрытым.

 

І весела мне, і цёпленька.

Вецер лагодны гуляецца

З валасамі маімі светлымі.

Сонейка ўсміхаецца…

 

А вось я ў школу іду

У першы клас – самы лепшы!

Вялізны букет нясу

Настаўніцы нашай першай.

 

Я радуюся дзясяткам,

Якія напрацавала.

І радуюся сябрам,

З якімі адпачывала.

 

Сябры мае – лепшыя ў свеце!

Так весела з імі і радасна:

Чытаем мы разам кнігі –

І мары яваю стануцца.

 

Сям’я мая – тата, і мама,

І брацік-гарэза, любімы.

Займаюць асобнае месца яны

У сэрцы маім шчаслівым.

 

Цудоўна так на душы!

І хочацца мне ўсміхацца.

Наперадзе ўсё жыццё,

Нам кожны дзень сустракаецца.

 

Ідзе дзень за днём,

І тыдзень змяняе тыдзень.

У кожны момант жыцця

Старайцеся быць шчаслівым!

 

Вы скажаце, што не можа

Усё мець ружовы колер,

Усё быць у планах добра.

А я ўсё ж адзначу – можа!

 

Жыццё, падоранае чалавеку,

Не для ныцця і няшчасцяў,

А для радасці і ўсмешак,

Для адкрыццяў і спадзяванняў.

 

Умейце бачыць і чуць прыроду.

Умейце слухаць і разумець.

Цаніце родных, блізкіх, любых.

Цаніце ўсё, што жыццё дае!

 

          Аўтар: КлюткоМілана

         Кіраўнік:Каліноўская Наталля Васільеўна

 

Удзельнік

Молаш Ксенія

 

Я так адчуваю мір

 

Я бачу казку:

На маю далонь ляцяць сняжынкі

Прыгожым зімнім светлым днём.

Яны, бы таямнічыя іскрынкі,

Завуць мяне ў светлы карагод.

Кружацца, як маленькія пушынкі.

І лёгкім робіцца ўсё:

Зямля, паветра і аблокі,

І нават стан маёй душы.

Смычком краніся –

І напішу я песню

Аб тым, як мару і жыву…

 

          Аўтар: Молаш Ксенія 

         Кіраўнік: Каліноўская Наталля Васільеўна