Да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча

09.12.2021

Вечна светлы i вечна дужы,

 Вечна юны, як наша зямля.

 Мы табой ганарымся — і плачам,

 Мы нясём цябе ў сэрцы праз дым.

Нізка голаў схіляю, юнача,

Перад вечным глаголам тваім.

 

У. Караткевіч. «Багдановічу»

 

2021 год – юбілейны для Максіма Багдановіча. 9 снежня спаўняецца 130 гадоў  з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

         У школе былі праведзены мерапрыемствы: літаратурная гасцёўня   “Пясняр чыстае красы”, лекцыя “Адкрываем Максіма Багдановіча”, свята паэзіі "Чытаем Багдановіча разам”, віктарына «Страцім-лебедзь беларускай паэзіі”. Вучні адкрылі  для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі, пераканаліся, што Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай літаратуры, пясняр красы і гармоніі.