Першы ўрок

01.09.2018

         “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”, - так гучала тэма першага ўрока ў школах па ўсёй краіне.

         Данесці важнасць і глыбіню гэтых слоў маленькім школьнікам дапамог гісторыка-краязнаўчы музей нашай школы. Другакласнікі акунуліся ў гісторыю сваёй вёскі, пабывалі ў вясковай хаце, паспрабавалі папрасаваць адзенне, пакалыхаць ляльку ў калысцы. З цікавасцю школьнікі слухалі пра цяжкія ваенныя гады, разглядалі і параўноўвалі савецкае і нямецкае абмундзіраванне.

         Загадчык музея Снітко Лідзія Васільеўна разам з дзесяцікласнікамі правялі нас па цікавых сцяжынках гісторыі нашай вёскі.

         Па заканчэнні экскурсіі школьнікі саставілі маршрут падарожжа па сваёй роднай вёсцы “Сем цудаў маёй вёскі”.